Новы дакладчык ПАСЕ па Беларусі плануе прыехаць у Мінск напачатку 2010 года

Новы дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропа (ПАСЕ) па Беларусі Сініка Хурскайнен плануе наведае нашу краіну напачатку 2010 года, перадае БелаПАН.
Сёння Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне запрасіць яе з візітам у Беларусь. Як паведаміла Хурскайнен, дазвол для яе афіцыйнага візіту павінен даць Палітычны камітэт ПАСЕ.

Магчыма, гэта будзе зроблена на чарговым пасяджэнні камітэта 17 лістапада. Дакладчык адзначыла, што збірае з розных крыніц інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.

Спадарыня Хурскайнен адсочвае, як развіваецца сітуацыя з адменай смяротнага пакарання, а таксама сітуацыя з дэмакратыяй і свабодай СМІ.