Новы галоўны трэнер ФК "Дынама" (Мінск) будзе абвешчаны да канца тыдня
Неўзабаве футбольны клуб "Дынама" (Мінск) чакае змена галоўнага трэнера. Як паведамляе прэс-служба клуба, імя новага настаўніка каманды стане вядомае да канца гэтага тыдня. У ліку магчымых кандыдатаў на гэты пост разглядаліся некалькі беларускіх футбольных спецыялістаў: галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў, яго калега з салігорскага "Шахцёра" Уладзімір Журавель, старшы трэнер "Мінску" Алег Дулуб, настаўнік слонімскага "Белтрансгазу" Аляксей Шубянок, Сяргей Саладоўнікаў, які ўваходзіў у гэтым сезоне ў трэнерскі штаб "бела-блакітных", ды іншыя.