Новы кошт за расійскі газ не адаб’ецца на эканоміцы краіны — Мінэканомікі

100 долараў за тысячу кубаметраў будзе плаціць з пачатку ліпеня Беларусь за расійскі газ.

У Міністэрстве эканомікі нашай краіны перакананыя, што ўзрастанне выдаткаў ніяк не адаб’ецца на эканоміцы. Нагадаем, новы кошт прадугледжаны кантактам, які прадстаўнікі беларускага ўраду падпісалі з “Газпромам” у канцы 2006 года.

З 1 студзеня беларускія прадпрыемствы разлічваюцца за паліва, зыходзячы менавіта з гэтага тарыфа. Паўгады працягваўся адаптацыйны перыяд, на працягу якога Беларусь плаціла Расіі за газ толькі 55% дамоўленай сумы.

Розніца акумулявалася ў якасці стабілізацыйнага фонду. Зараз гэтыя грошы могуць быць выкарыстаны для канчатковых разлікаў з “Газпромам”. У адпаведанасці з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі, у 2011 годзе наша краіна будзе плаціць за расійскі газ па агульнаеўрапейскай формуле, за выключэннем транспартных выдаткаў.

ОНТ