Новы саркафаг Чарнобыльскай АЭС пабудуюць, нягледзячы на эканамічны крызіс
Фінансавы крызіс не паўплывае на далейшае фінансаванне чарнобыльскіх праграм ва Ўкраіне, а тым больш — на планы і тэрміны фінансавання будаўніцтва новага бяспечнага саркафагу. Пра гэта заявіў міністр па пытаннях надзвычайных сітуацый Украіны Ўладзімір Шандра. Па словах чыноўніка, цяпер у Чарнобыльскім фондзе "Сховішча" ўжо назапашаныя неабходныя сродкі. Краіны-донары запэўнілі, што ў выпадку падаражэння праекту або пры непрадугледжаных ускладненнях (у прыватнасці, інфляцыі) яны гатовыя дафінансаваць неабходную суму, дадаў міністр.
Будаўніцтва новага бяспечнага сховішча на ЧАЭС плануецца пачаць у 2009 годзе і завяршыць да 2012 года, паведамляе "Інтэрфакс".
Будаўніцтва новага бяспечнага сховішча на ЧАЭС плануецца пачаць у 2009 годзе і завяршыць да 2012 года, паведамляе "Інтэрфакс".