Нягледзячы на забароны ўладаў, у Бярозаўцы вылучылі дэлегатаў на Еўрафорум

Нягледзячы на забароны мясцовых уладаў, 27 верасня ў Бярозаўцы на Гродзеншчыне прайшоў сход па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум. Усяго на сходзе было вылучана 5 дэлегатаў. “На сход прыйшлі маладыя людзі, якія хочуць жыць у цывілізаванай, еўрапейскай краіне. І сярод моладзі такіх большасць. Таму рана ці позна Беларусь будзе ў Еўрапейскім саюзе”, — сказаў Еўрарадыё арганізатар сходу Сяргей Трафімчык.