Няма грошай на адваката — станеш “наглядным дапаможнікам” для студэнта
“Юрыдычная клініка” ўжо тры месяцы працуе ў віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава. Так студэнты з юрфака называюць навучальную лабараторыю прававога інфармавання. Сюды можа звярнуцца любы грамадзянін, які мае патрэбу ў паслугах юрыста. Часам кансультантам не хапае ведаў. Некаторым кліентам даводзіцца чакаць па тыдню, пакуль студэнт вывучыць іхную “тэму” на такім узроўні, што зможа дапамагчы.
Студэнцкая юрыдычная кансультацыя карыстаецца попытам: штодзённа яе наведваюць па пяць-шэсць чалавек. Большасць з кліентаў — пенсіянеры, інваліды, маламаёмасныя, для якіх паслугі сапраўднага юрыста не па кішэні.
Студэнты ж даюць кансультацыі бясплатна. Для іх праца ў “юрыдычнай клініцы” — магчымасць замацаваць тэарэтычныя веды і папрактыкавацца ў рабоце з людзьмі.
Ядвіга Сташэўская, Віцебск