Нямецкі пенсіянер 200 разоў затэлефанаваў у паліцыю
Нямецкі
пенсіянер усе выходныя здзекаваўся над паліцыяй. Больш за 200 разоў ён
тэлефанаваў на яе бясплатны нумар.
Высветлілася, што 62-гадоваму мужчыне проста
хацелася пагаварыць, а яго хатні тэлефон быў заблакаваны за няўплату. Каб
супакоіць пенсіянера, быў накіраваны нарад паліцыі, але ён іх не пусціў у
кватэру.
Больш таго, пасля гэтага мужчына яшчэ 30 разоў патурбаваў дзяжурнага ў паліцыйным пастарунку. У выніку, ягоныя тэлефонныя рахункі былі аплачаныя, і ён пакінуў у спакоі знерваваных праваахоўнікаў, паведамляе БЕЛТА.