Па эскізах віцебскай студэнткі выдадзеныя паштоўкі, прысвечаныя Шагалу
Падчас правядзення конкурсу візуальных мастацтваў "Арт-Сесія-2007", што праходзіў вясной у Віцебску, была ўведзеная эксперыментальная намінацыя "Памяці Майстра", прысвечаная 120-годдзю Марка Шагала. Пераможцам намінацыі абяцалі дапамогу ў выданні паштовак. Лепшай была
прызнана серыя паштовак студэнткі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага
ўніверсітэта Тамары Варэйка. З дапамогай музея Марка Шагала па эскізах
Тамары выдалі паштоўкі накладам у 500 асобнікаў.
Паводле словаў супрацоўнікаў музея, паштоўкі так спадабаліся наведавальнікам, што амаль усе яны ўжо распрададзеныя.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Паводле словаў супрацоўнікаў музея, паштоўкі так спадабаліся наведавальнікам, што амаль усе яны ўжо распрададзеныя.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск