Па факце выбуху распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства"

Крымінальная справа па артыкуле "хуліганства" распачатая па факце выбуху падчас святкавання Дня незалежнасці ў Мінску. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі.  Паводле яго словаў, цяпер праводзяцца "аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы з тым, каб у бліжэйшы час выявіць асобаў, датычных да гэтага злачынства".

Як мяркуюць эксперты, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Нагадаем, у той час на канцэрце прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.

РИА "Новости"