Па ўсёй Беларусі назіраецца дэфіцыт супрацьвірусных лекаў і марлевых масак
Востры дэфіцыт супрацьвірусных лекаў і марлевых павязак назіраецца па ўсёй Беларусі. У мінскіх аптэках лекі пачалі раскупляць напярэдадні выхадных, а таксама ў суботу. Як перадае БелаПАН, у шэрагу аптэк няма супрацьгрыпозных сродкаў (аксалінавая мазь, супрацьвірусныя прэпараты).
Паводле даных службы даведкі аптэк "169", аксалінавая мазь ёсць толькі ў адной сталічнай аптэцы прадпрыемства "Белфармацыя" (№ 65).
Аднак у самой аптэцы паведамілі, што гэтага прэпарату ў іх няма. Чэргі ў аптэках з’явіліся сёння ў многіх гарадах краіны.
Так, у Бабруйску, як і ў сталіцы, амаль немагчыма знайсці супрацьвірусныя лекі. Таму жыхарам горада нічога не застаецца як набываць прафілактычныя сродкі.
Стаяць чэргі ля аптэк і ў Мастах. Але марлевыя павязкі, аксалінавая мазь і некаторыя іншыя лекі супраць грыпу там адсутнічаюць.
У Брэсце вялікіх чэргаў у аптэках няма, але попыт на спецыфічныя лекі моцна павысіўся. Знайсці нешта супраць грыпу можна далёка не ў кожнай аптэцы. Вось, што распавялі ў дыспетчарскай службе аптэк горада:
“Людзі вельмі часта пытаюцца пра антывірусныя прэпараты. Бы эпідэмія якая. Лекі ёсць. “Інтэрферон” ёсць на Партызанскім праспекце, “Арпетол” дзіцячая дазіроўка па 50 міліграм тамсама і на Дуброўскай. “Інтэрферон” расійскі, “Арпетол” беларускі".
У Пінску сітуацыя з лекамі куды горшая, чым у абласным цэнтры. Ва ўсіх аптэках, дзяржаўных і недзяржаўных, супрацьвірусных прэпаратаў няма наогул. Прадаюцца толькі жарапаніжаючыя і ляндрынкі супраць болю ў горле. Марлевых масак таксама няма.
У беларускай кампаніі "Лекфарм", якая вырабляе супрацьвірусныя лекі "Арпетол", паведамілі, што ў бліжэйшы час гэтыя лекі павінны з'явіцца ў мінскіх аптэках. Паводле слоў дырэктара прадпрыемства Сяргея Благавешчанскага, прадпрыемства адгрузіла 40 тысяч упаковак гэтага супрацьвіруснага сродку. Усяго за суткі выпушчана 200 тысяч упаковак, плануецца выпусціць яшчэ 300-500 тысяч.