Па ўсёй Беларусі сёння праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку вайны
Мітынг-рэквіем, прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў сёння а 4-й раніцы ў Брэсцкай крэпасці, якая першай прыняла нямецкі ўдар 22 чэрвеня 1941 года.
Падобныя мерапрыемствы адбыліся на плошчы Перамогі ў Мінску, а таксама на Буйніцкім полі ў Магілёве.
А ў вайсковым храме Лідскага памежнага атрада адслужылі боскую літургію, прысвечаная гераічнаму подзвігу памежнікаў, што бралі ўдзел у першых баях.
Як перадае “Інтэрфакс-Захад”, розныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку вайны, пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.