Пачала дзейнічаць сезонная 50-адсоткавая зніжка на праезд для пенсіянераў

У Беларусі пачала дзейнічаць сезонная 50-адсоткавая зніжка на праезд у прыгарадным транспарце для пенсіянераў. Гэтым правам яны могуць скарыстацца з 1 траўня па 1 кастрычніка.  Пенсіянеры змогуць скарыстацца такой палёгкай пры праездзе на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання, паведамляе БЕЛТА.

Пры гэтым квіткі можна будзе набыць у агульнапрынятых месцах продажу праязных дакументаў, проста паказаўшы пенсійнае пасведчанне.