Пад Брэстам п'яная дзяўчына выпала з вагона цягніка і пазбавілася нагі
Здарэнне адбылося ўначы.
П'яная 22-гадовая жыхарка Брэста выпала з вагона пасажырскага цягніка. Здарэнне адбылося ўначы з 21 на 22 снежня на перагоне Брэст-Усходні — Жабінка. Якім чынам дзяўчына здолела выйсці з вагона падчас руху цягніка, не паведамляецца. У выніку здарэння пацярпелай адарвала частку нагі, інфармуе БЕЛТА.
Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Брэсце ўвечары 21 снежня. На чыгуначным пераездзе праваднік дызель-цягніка Лунінец — Брэст выкарыстаў экстраннае тармажэнне. Дзякуючы гэтаму цягнік не наехаў на п'янага мужчыну.
Фота — ria.ru