Пад Бярозай затрымалі расіяніна, які ўчыніў аварыю са смяротным вынікам

У Бярозаўскім раёне затрымалі грамадзяніна Расіі. Як паведаміў Еўрарадыё супрацоўнік брэсцкай абласной міліцыі Анатоль Ціхан, 32-гадовы жыхар горада Солнечнагорск Маскоўскай вобласці вечарам 3 кастрычніка на аўтамабілі “Фольксваген-мульцівэн” каля вёскі Сігневічы сутыкнуўся з спадарожнай “Шкодай-фаварыт”. На ёй ехаў 56-гадовы жыхар Оршы. У выніку “Шкода” перакулілася, і загінула 82-гадовая пасажырка. Вядзецца следства.