Пад Кобрынам п’яны вясковец на возе сутыкнуўся з аўтамабілем (фота)
Ён не змог утрымаць каня.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіля “Мерсэдэс” і коннага воза адбылося ўчора ўвечары на трасе М10 пад Кобрынам. Паводле звестак Брэсцкай абласной ДАІ, возчык ехаў па дарозе з боку вёскі Ляхавічы дадому, у вёску Огава. Перасякаючы трасу, ён не прапусціў аўтамабіль, які пад’язджаў злева.
У выніку сутыкнення возчык атрымаў сур’ёзныя траўмы галавы, апроч таго высветлілася, што вясковец быў нецвярозым. Конь зламаў нагу, але застаўся жывы. Кіроўца “Мерсэдэса” не пацярпеў, але яго машына пашкоджаная.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каня з невядомай прычыны панесла і возчык не змог яго ўтрымаць.

