Пад коламі фуры каля Рагачова загінула жанчына, дзеці траўмаваныя
Трагічнае здарэнне адбылося каля вёскі Стары Доўск.
Грузавая фура "Рэно", якой кіраваў грамадзянін Украіны, на аўтадарозе наехала на воз, які рухаўся ў спадарожным напрамку. 31-гадовая жанчына, якая кіравала канём, загінула на месцы. Двое яе дзяцей (2006 і 2007 гадоў нараджэння) з рознымі траўмамі шпіталізаваныя ў раённую бальніцу.
БЕЛТА адзначае, што траўмы атрымаў таксама кіроўца фуры, яго шпіталізавалі.
Здымак з архіву. Фота: bymedia.net