Пад Лёзнам кіроўца Audi загінуў у сутыкненні з грузавіком (фота)

Пад Лёзнам кіроўца Audi загінуў у сутыкненні з грузавіком. Здарэнне адбылося ўвечары 3 лютага на аўтадарозе Віцебск-Лёзна ў раёне вёскі Друкава.

Легкавік у лоб сутыкнуўся ў грузавіком DAF. Audi літаральна расплюшчыла і выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, даставалі загінулага кіроўцу пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Асоба кіроўцы высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.

Прадстаўнікі ДАІ правяраюць абставіны здарэння.