Пад Мінскам пачалася ліквідацыя вёскі Дружба, у якой жыве каля 300 чалавек

Неўзабаве пад Мінскам знікне вёска Дружба, у якой жыве каля 300 чалавек. Ужо пачалося перасяленне жыхароў 91 прыватнага дома, якія будуць знесеныя. На месцы вёскі пабудуюць шматпавярховыя жылыя дамы.
Праўда, як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", перасяліцца пагадзіліся пакуль толькі 40 уладальнікаў прысядзібных зямельных участкаў, яны ўжо атрымалі кватэры. Тым не менш, пачатак забудовы вёскі Дружба запланаваны на 2009 год.