Пад Мінскам праходзіць міжнародная Алімпіяда паляўнічых і рыбаловаў

Міжнародная Алімпіяда паляўнічых і рыбаловаў праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам. У спаборніцтвах удзельнічаюць каля 3 тысяч чалавек з Беларусі і краін СНД.  Паляўнічыя спаборнічаюць у стралковым трохбор'і: стральбе па лятаючых талерках, у бягучага дзіка і касулю. Для тых, хто можа пайсці з голымі рукамі на мядзьведзя, было арганізаванае падняцце і перасоўванне цяжкасцяў.

Таксама праходзіць конкурс падачы паляўнічых сігналаў, інфармуе тэлеканал ОНТ.