Пад Вялейкай паставілі крыжы на месцы смерці нацыянальнага героя (фота)
1 верасня, на дзень нараджэння нацыянальнага героя Беларусі Расціслава Лапіцкага, пад Вялейкай ля вёскі Красны Беражок ўсталяваныя крыжы. Як нагадвае сайт vialejka.org, на гэтым месцы год таму грамадскасць Вялейкі паставіла памятны камень, але праз нейкі час яго зншчылі ўлады. Ва ўсталяванні крыжоў прынялі ўдзел каля 30 прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацыяў з Вялейкі, Маладзечна, Смаргоні, Салігорска і Мінску. Адзін крыж быў усталяваны ў памяць аб Расціславе Лапіцкім, а другі — усім ахвярам савецкіх рэпрэсіяў. Крыж зроблены прадстаўнікамі партыі БХД.
Старшыня Вялейскай суполкі Партыі БНФ і рэдактар газеты "Волат" Аляксей Сюдак паведаміў, што ў планах — зрабіць у гэтым месцы мемарыял памяці. На ім мяркуецца ставіць крыжы загінулым змагарам, рэпрэсаваным, чые магілы невядомыя.
Фота — vialejka.org