Падчас чэмпіянату свету ў Мінску ловяць расійскіх злодзеяў і ліхачоў

Спачатку злавілі дваіх 24-гадовых жыхароў Масквы і Падмаскоўя, а пасля — 19-гадовага жыхара расійскага горада Обнінск. Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што цана гэтых сувеніраў была невялікая, таму заўзятары спрабавалі іх скрасці хутчэй для забавы. Усе трое заплацілі вялікія штрафы. Дарэчы, замежнікі былі ўражаныя пільнасцю міліцыянераў, якія літаральна схапілі іх за руку.

Тым часам, як інфармуе сайт onliner.by, на праспекце Незалежнасці супрацоўнікі ДАІ сёння раніцай пераследавалі Mercedes з маскоўскімі нумарамі, які не спыніўся на патрабаванне. Ён заехаў на вуліцу Каліноўскага і трапіў у тупік. Чацвёра расіян паспрабавалі збегчы, але іх затрымалі. Ім прыблізна па 30 гадоў. Цяпер праводзіцца разбіральніцтва.



Фота — onliner.by