Падчас матчу чэмпіянату NBA на заўзятарку ўпаў гулец і траўмаваў яе (відэа)

Падчас матчу чэмпіянату NBA на заўзятарку ўпаў гулец і траўмаваў яе (відэа)

Падчас матчу чэмпіянату NBA паміж “Кліўлендам” і “Аклахомай” нападаючы  Кліўленда Леброн Джэймс вылецеў у першы шэраг, спрабуючы выратаваць мяч, які сыходзіў у аўт.

Джэймс, які важыць 113 кілаграмаў, упаў на жанчыну, якая сядзела побач з пляцоўкай. Ёю аказалася Элі Дэй — жонка вядомага гальфіста Джэйсана Дэя.

Некалькі хвілінаў пасля інцыдэнту дзяўчыне аказвалі дапамогу медыкі, пасля чаго яна была шпіталізаваная.

Па словах Джэймса, пасля матчу яму сказалі, што Элі адчувае сябе добра, паведамляе by.tribuna.com.

Фота: espn.go.com