Паліцыя Луізіяны застрэліла 6-гадовага дзіця, спрабуючы затрымаць яго бацьку
У амерыканскім штаце Луізіяна, праваахоўнікі застрэлілі 6-гадовага хлопчыка. Федэральныя маршалы мусілі аддаць бацьку дзіцяці распараджэнне суда, аднак той сеў разам з сынам у машыну і паспрабаваў уцячы.
Маршалы пачалі пагоню і загналі аўтамабіль ўцекача ў тупік. Той, аднак, не стаў выходзіць з машыны і даў задні ход.
Супрацоўнікі суда расцанілі гэта дзеянне, як напад і адкрылі па аўтамабілі агонь. У выніку 6-гадовы хлопчык, які сядзеў у машыне загінуў, паведамляе расійская служба ВВС.
Бацька дзіцяці шпіталізаваны з цяжкімі раненнямі. Пагрозы яго жыццю няма.
Паліцыя ўжо пачала расследаванне дзеянняў маршалаў. Пры гэтым якіх-небудзь падрабязнасцяў паліцэйскія пакуль не паведамляюць.
Паводле дадзеных The Guardian, хлопчыка клікалі Джэрэмі Мардзіс. Ён стаў наймаладзейшай асобай, якую забілі ў гэтым годзе праваахоўнікі ЗША.
Федэральныя маршалы працуюць у ЗША пры судах і валодаюць усімі паўнамоцтвамі паліцыі.
Фота Джэрэмі Мардзіса з сацыяльных сетак.