Памежнікі называюць беспадстаўнымі прэтэнзіі камерунскага футбаліста
Прэтэнзіі камерунскага футбаліста Гі Франсуа Тукама да беларускіх уладаў беспадстаўныя, у дачыненні да яго былі выкананыя ўсе неабходныя працэдуры. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Як паведамляла Еўрарадыё, замежнік лічыць, што яго незаконна затрымалі на мяжы, абвінавацілі ў падробцы пашпарта і ўтрымоўвалі паўтара месяца пад вартай. Тукам мяркуе абскардзіць гэтыя дзеянні ў Камітэце ААН па правах чалавека.
Беларускія памежнікі кажуць, што праблемы камерунскага футбаліста павінны больш цікавіць не Камітэт ААН па правах чалавека, а міграцыйныя службы Іспаніі.
Беларускія памежнікі кажуць, што праблемы камерунскага футбаліста павінны больш цікавіць не Камітэт ААН па правах чалавека, а міграцыйныя службы Іспаніі.