Памежнікі спынілі ўкраінскі груз з перавышэннем нормы радыяцыі
28 красавіка ў пункце пропуску "Верхні Церабяжоў" пінскія памежнікі спынілі аўтацягнік, які рухаўся з Украіны. Як паведамляе БелаПАН,"КаМАЗ" з прычэпам завёз у Беларусь 17,2 тоны парашкападобнага канцэнтрату цырконію. Груз перавышаў дапушчальную норму радыяцыі на 0,7 мікразіверт/гадзіна. Пра гэты факт паінфармаваныя МНС і Белпраматамнагляд. Аўтацягнік змешчаны на адмысловую пляцоўку.
Такія ж выпадкі адбыліся 26 і 27 красавіка ў пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы. 26 красавіка быў спынены аўтацягнік "ДАФ", які рухаўся з Польшчы ў Расію з грузам бытавой хіміі. Перавышэнне дапушчальнай нормы радыяцыі склала 0,16 мікразіверт/гадзіна.
27 красавіка перавышэнне дапушчальнай нормы радыяцыі на 0,25 мікразіверт/гадзіна было выяўлена ў аўтацягніка "Івека" з паўпрычэпам, які перавозіў з Італіі ў Расію граніт.