Памежны камітэт на Дзяды увёў новы графік для пунктаў спрошчанага пропуску
1 і 2 лістапада на мяжы з Літвой і Латвіяй пункты спрошчанага пропуску працуюць паводле спецыяльнага графіка.
На літоўскім участку:
“Піцкуны” — з 10.00 да 17.00
“Геранены” — з 10.00 да 17.00
“Дацішкі” — з 9.00 да 21.00
“Пяцюлеўцы” — з 12.00 да 17.00
“Кемялішкі” — з 10.00 да 17.00
“Мальдзевічы” — з 8.00 да 20.00
“Лоша” — з 8.30 да 20.00
“Лынтупы” — з 8.00 да 20.00
“Парэчча” — з 9.00 да 10.00, з 18.00 да 19.00
“Відзы” — кругласуткава
На латвійскім напрамку пункты “Гаўрыліна” і “Плюсы” працуюць з 9.00 да 17.00. Пры гэтым “Гаўрыліна” будзе працаваць толькі пры наяўнасці заявак ад мясцовага насельніцтва.
Расклад даецца паводле беларускага часу. У гэтых пунктах ажыццяўляецца пропуск грамадзян, якія стала жывуць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай суседняй дзяржавы. Дадатковую інфармацыю можна кругласуткава атрымаць па тэлефоне (8-017) 216-26-12, інфармуе БЕЛТА.