Памёр ураджэнец Гомеля, які кіраваў паўстаннем у Варшаўскім гета ў 1943 годзе
Марэк Эдэльман — вядомы палітычны і грамадскі дзеяч, кіраўнік антынацысцкага паўстання ў Варшаўскім гета ў 1943 годзе памёр ва ўзросце 87 гадоў у сталіцы Польшчы. Ён нарадзіўся ў Гомелі, пасля сям'я Эдэльманаў пераехала ў Варшаву, паведамляе БелаПАН. Марэк Эдэльман цудам вырваўся з групай паўстанцаў з акружанага гета, працягваў удзельнічаць у супраціўленні нямецкім акупантам. Пасля вайны напісаў некалькі кніг успамінаў, адмовіўся ад супрацоўніцтва з камуністычнымі ўладамі Польшчы. Эдэльман быў актывістам "Салідарнасці", быў інтэрнаваны падчас вайсковага становішча ў Польшчы.
У 1998 годзе ён атрымаў найвышэйшую узнагароду Польшчы — ордэн Белага арла, а летась — найвышэйшую ўзнагароду Францыі — ордэн Ганаровага легіёну.
У 1998 годзе ён атрымаў найвышэйшую узнагароду Польшчы — ордэн Белага арла, а летась — найвышэйшую ўзнагароду Францыі — ордэн Ганаровага легіёну.