Памёрла актывістка дэмакратычнага руху Віцебшчыны Алена Залеская
На 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы пайшла з жыцця Алена Васільеўна Залеская. Яна была вядомая як адна са старэйшых актывістак дэмакратычнага руху Віцебшчыны, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. У пачатку 2000-х яна кіравала гарадской, а потым і абласной арганізацыяй АГП. Была арганізатаркай і удзельніцай шматлікіх апазіцыйных акцый, у тым ліку і шматлікіх «Ланцугоў неабыякавых людзей».