Парадак увозу легкавых аўтамабіляў для фізасобаў з 1 ліпеня не зменіцца
Увоз легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Мытнага саюза будзе рэгулявацца нацыянальнымі заканадаўствамі трох краінаў. Пра гэта са спасылкай на супрацоўніка Мытнага камітэта Беларусі Сяргея Барысюка піша БелТА. Мытны кодэкс Мытнага саюза не вызначае стаўкі мытаў на легкавыя аўтамабілі для фізічных асобаў. Гэтае пытанне рэгулюецца асобнай міжурадавай дамовай, узгадненне якой яшчэ не завершанае.
Калі на момант набыцця моцы нейкія нормы, вызначаныя Мытным кодэксам, не ўрэгуляваныя рашэннямі Камісіі Мытнага саюза ці міжурадавымі дамовамі, яны рэгулююцца нацыянальнымі заканадаўствамі. Такім чынам, з 1 ліпеня 2010 года ў пытанні перамяшчэння фізасобамі транспартных сродкаў праз мажы Беларусі будзе дзейнічаць нацыянальнае заканадаўства.