Паранены піратамі беларус — капітан Сяргей Харлан выйшаў на сувязь

З экіпажам захопленага самалійскімі піратамі карабля Thai Union 3 усё ў парадку. Пра гэта паведамляе "Хартыя'97" са спасылкай на інтэрнэт-выданне "Морской Бюллетень". 29 лістапада ўладальнік тунцалова Thai Union 3 паведаміў, што ён размаўляў з капітанам карабля, які сам яму патэлефанаваў. У капітана ўсё ў парадку, рука пабольвае, яна па-ранейшаму ў гіпсе. Нейкага пагаршэння стану здароўя няма, рука выздароўлівае. У экіпажы ўсе жывыя і здаровыя, харч, вада і паліва ёсць, гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што капітанам захопленага карабля з'яўляецца ўраджэнец Беларусі Сяргей Харлан.

Thai Union3 быў захоплены піратамі 29 кастрычніка. Капітан атрымаў агнястрэльнае раненне ў руку. Перамовы з піратамі пра выкуп карабля і экіпажа ідуць увесь час.