Пасажырскі цягнік Гродна — Масква збіў 68-гадовага мужчыну на ровары
Здарэнне адбылося на чыгуначным пераездзе ў Скідалі ў Гродзенскім раёне.
Мужчына на ровары аб'ехаў аўтамабілі, якія спыніліся на забараняльны сігнал святлафора і накіраваўся праз рэйкі. У гэты момант да пераезду наблізіўся цягнік Гродна — Масква.
Як паведамляе БЕЛТА, машыніст падаў гукавы сігнал, зрабіў экстранае тармажэнне. Але пазбегнуць наезду не ўдалося — цягнік ударыў у задняе кола ровара, мужчына памёр на месцы.
Сваякі загінулага сцвярджаюць, што перад здарэннем ён не ўжываў алкаголь, і што падштурхнула яго выехаць на рэйкі — невядома. Праверку праводзіць Следчы камітэт.
У Бабруйску цалкам згарэў трохпавярховы дом і два аўтамабілі (фота)
Фота — ria.ru