ПАСЕ заклікае Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару

Неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару заклікае Беларусь Парламенцкая асамблея Савета Еўропы. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 15 красавіка пасля абмеркавання даклада пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі.

Акрамя таго, ПАСЕ заклікае адмяніць артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі, якая прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

БелаПАН