Паштовая марка "1020-годдзе Хрышчэння Русі" прызнаная найлепшай у Беларусі

Найлепшая паштовая марка 2008 года вызначаная ў Беларусі. Па выніках апытання-конкурсу большасцю галасоў лепшым паштовым выпускам прызнаны блок "1020-годдзе Хрышчэння Русі", зроблены мастаком Аляксандрам Блінцовым.  На другім месцы — блок "425 гадоў Нясвіжскаму замку" (мастак Святлана Ржэвуцкая), на трэцім - блок "Канстанцін Астрожскі" (мастакі Аксана Сузько і Іван Лукін).

Апытанне-конкурс "Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2008 года" ладзілі Рэспубліканскае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта" і выдавецкі цэнтр "Марка" з 16 лютага па 16 сакавіка. На апытанне-конкурс даслалі свае анкеты 877 удзельнікаў.

БЕЛТА