Пасля грыпу ў мінскую інфекцыйную лякарню штодня трапляе каля 90 дзяцей

У апошнія дні лік пацыентаў, шпіталізаваных у Дзіцячую інфекцыйную клінічную лякарню, павялічыўся на 50%. Гэта дзеці якія зазналі ўскладненні пасля перанесенага грыпу.  Галоўны лекар клінікі Вольга Грыневіч паведаміла, што кожныя суткі ў прыёмнае аддзяленне паступаюць каля 90 чалавек, тады як у звычайныя, неэпідэмічныя дні — 55-60. Як правіла, гэта дзеці ва ўзросце да 5 гадоў з ускладненнямі пасля грыпу — вострымі пнеўманіямі, атытамі, бранхітамі. Галоўны лекар адзначыла, што ўсе яны не былі прышчэпленыя супраць грыпу.

"Мінск-навіны"