Пасля матчу з БАТЭ дырэктара Дняпра шпіталізавалі з падазрэннем на інфаркт

Па завяршэнні матчу першага тура чэмпіянату краіны БАТЭ - "Днепр" дырэктар магілёўскага клуба Валерый Стральцоў быў шпіталізаваны ў барысаўскую лякарню з падазрэннем на інфаркт. Па звестках сайта Football.By, Стральцова паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Нагадаем, у напружаным паядынку чэмпіён краіны БАТЭ выйграў з лікам 1:0, забіўшы пераможны гол толькі ў дададзены час на 94-й хвіліне.