Пасля Плошчы ў шпіталь трапіла больш 80 супрацоўнікаў праваахоўных органаў
Пасля акцыі апазіцыі 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску ў шпіталь МУС паступілі больш як 80 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Дзевяць з іх былі шпіталяваныя. Пра гэта ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала ОНТ паведаміў намеснік начальніка шпіталя МУС Міхаіл Тушынскі, паведамляе БелаПАН. Паводле яго слоў, у пацярпелых — чэрапна-мазгавыя траўмы, удары верхніх і ніжніх канечнасцяў, пераломы касцей канечнасцяў, праблемы з барабаннымі перапонкамі, пераломы касцей носа.
Аб колькасці траўмаваных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі і ступені цяжару атрыманых імі калецтваў, нічога не паведамляецца.
Аб колькасці траўмаваных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі і ступені цяжару атрыманых імі калецтваў, нічога не паведамляецца.