Пасля затрымання Івана Кулікова яго сына забралі ў войска
Пра гэтае не вельмі радаснае супадзенне паведаміў сын Кулікова Уладзімір. Паводле яго словаў, 24-гадовы Юрый Кулікоў быў прызваны ў войска "ў тэрміновым парадку". "Я не аспрэчваю таго факту, што па здароўі ён не можа быць вызвалены ад службы ў арміі. Але, наколькі я ведаю, у яго была адтэрміноўка. Акрамя таго, прызваны ён быў у спешцы, ужо на наступны дзень пасля затрымання бацькі", — паведаміў БелаПАН Уладзімір.
Нагадаем, 61-гадовы кандыдат тэхнічных навук, доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Іван Кулікоў затрыманы 17 студзеня на 72 гадзіны пасля допыту ў УУС Заводскага раёна Мінска.
Нагадаем, 61-гадовы кандыдат тэхнічных навук, доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Іван Кулікоў затрыманы 17 студзеня на 72 гадзіны пасля допыту ў УУС Заводскага раёна Мінска.