Паўаголеныя сноўбардысткі ў Расіі зняліся на фоне Вечнага агню (фота)
Цяпер паліцыя Кемерава шукае ўдзельнікаў фотасесіі.
Паліцыя Кемерава высвятляе ўдзельнікаў фотасесіі на фоне мемарыяла "Вечны агонь" і помніка воінам-землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Як піша lenta.ru, фотаздымак з дзвюма паўаголенымі дзяўчатамі з'явіўся ў сацсетцы "Вконтакте" 15 траўня. Пад здымкам быў подпіс — "Для кемераўцаў, якія занудзіліся па Шарагешу" (так называецца недалёкі лыжны курорт, дзе турысты часта ладзяць паўаголеныя заезды).
Кемераўская паліцыя заклікае сведкаў фотасесіі, а таксама тых, хто што-небудзь ведае пра яе ўдзельніц, звярнуцца ў дзяжурную часць.
У Расіі арыштавалі дзяўчат за "эратычны" танец каля мемарыяла. Відэа
Расійская пракуратура правярае танцы кадэтаў на танку (відэа)
Фота з сацыяльных сетак