Паўла Красоўскага ў Жодзіне дапытаў маёр контраразведкі

Калі Павел прыйшоў, выявілася, што дапытваць яго будзе маёр контрразведкі КДБ. Мужчына паказаў Красоўскаму сваё пасведчанне, але запомніць прозвішча афіцэра хлопец не змог. Допыт цягнуўся каля 1,5 гадзіны. Маёра цікавілі падзеі на Плошчы.

Напрыканцы сустрэчы з Красоўскага ўзялі падпіску аб неразгалошванні і паведамілі, што яго, магчыма, выклічуць яшчэ раз.