Паўночная Карэя захапіла рыбалоўнае судна з Паўднёвай Карэі
Паўночная Карэя захапіла рыбалоўнае судна з Паўднёвай Карэі ў Японскім моры. Як паведамляе Газета.ру, здарэнне адбылося недалёка ад выключнай эканамічнай зоны КНДР. На судне на момант захопу знаходзілася чацвёра грамадзян Паўднёвай Карэі і трое грамадзян Кітая. Берагавая ахова Паўднёвай Карэі заклікае паўночнакарэйскі бок "у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі як мага хутчэй адпусціць судна, якое ўтрымліваецца". Пакуль невядома, ці займалася яно лоўляй рыбы на законных падставах.