Паўтары сотні нямецкіх паліцыянтаў пацярпелі ў бойцы з антыглабалістамі
У нямецкім горадзе Ростак у ноч на нядзелю працягнуліся сутыкненні паліцыі з антыглабалістамі.
Яны пратэстуюць супраць правядзення саміту лідэраў краін G8 6-8 чэрвеня ў Хайлігендаме.
Па звестках мясцовай прэсы, каля 140 паліцыянтаў пацярпелі, з іх 25 атрымалі цяжкія траўмы.
Паведамляецца, што падчас беспарадкаў былі затрыманыя больш за 125 чалавек, з іх 84 чалавекі дагэтуль знаходзяцца ў паліцыі.
Па звестках арганізатараў, у акцыі пратэсту прымаюць удзел больш за 80 тысяч чалавек, аднак паліцыя паведамляе пра 25 тысяч удзельнікаў.
Антыглабалісты, якія з’ехаліся ў Нямеччыну з усяго свету, пачалі акцыю пратэсту мірным шэсцем, аднак затым група маладых людзей, апранутых у чорную вопратку і маскі, пачала бойку з паліцыяй.
Нагадаем, у 2001 годзе на саміце G8 у Генуі (Італія) таксама адбыліся сутыкненні паліцыі і антыглабалістаў, тады адзін з пратэстуючых быў забіты.
“Інтэрфакс”