Павел Лёгкі: Лукашэнка выступіць са зваротам у найбліжэйшы час
Пакуль невядомая дакладная дата выступу Аляксандра Лукашэнкі з традыцыйным зваротам да Нацыянальнага сходу. Нагадаем, учора яго анансаваны выступ не адбыўся, а сам Лукашэнка паехаў на Гродзеншчыну.
Прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі паведаміў Еўрарадыё, што пакуль невядома, калі Аляксандр Лукашэнка звернецца да парламентарыяў і народа са штогадовай прамовай:
“У бліжэйшы час. Дакладную дату пакуль не магу вам назваць”.
Магчыма, што спічрайтэры Аляксандра Лукашэнкі (людзі, якія непасрэдна пішуць тэксты для выступаў) пакуль што не гатовыя пакласці на стол кіраўніку краіны гатовы тэкст. Прычым прэсавая служба адмаўляецца даваць кантакты людзей, якія над ім працуюць.
Павел Лёгкі: “Не падкажу… І тэлефоны спічрайтэраў прэзідэнцкіх прамоваў я таксама не даю”.