Павел Няхайчык стаў другім бамбардзірам у кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў

Павел Няхайчык заняў другое месца ў спісе лепшых бамбардзіраў у кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў. Паўабаронца барысаўскага БАТЭ забіў 4 галы: тры з іх у хатнім матчы з Хабнарфьёрдзюрам і яшчэ адзін у выязной гульні супраць “Капенгагена”. Больш за ўсіх забіў футбаліст бялградскага “Партызана” Клеверсан Габрыэль Кардова Клеа, які 8 разоў паражаў вароты сапернікаў.

Нагадаем, у трэцім кваліфікацыйным раундзе БАТЭ не здолеў перайграць “Капенгаген” і цяпер працягвае барацьбу ў Лізе Еўропы. Сёння барысаўчане згуляюць другі матч з партугальскім “Марыціму”. У першым БАТЭ разграміў сапернікаў 3:0, таму мае ўсе шанцы выйсці ў групавую стадыю другога па значнасці еўракубкавага турніру. Сёння ж вырашыцца лёс мінскага “Дынама” і магілёўскага “Дняпра”.