Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку, якая абараняла Мажэйку, Слаўнікаву, Мацкевіча

Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку, якая абараняла Мажэйку, Слаўнікаву, Мацкевіча

Адвакатку Лізавету Матвееву пазбавілі ліцэнзіі, пішуць праваабаронцы "Вясны". Яна абараняла палітзняволеных Мажэйку, Мацкевіча, Лапатка, Слаўнікаву.

Прычынай выключэння з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў называецца дысцыплінарны праступак Матвеевай. Яе выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю, а яна не пагадзілася і абскардзіла ў судзе правядзенне такой пераатэстацыі. Паколькі рашэнне абскарджвалася ў судзе, Матвеева на пераатэстацыю не пайшла, што і расцанілі як дысцыплінарны праступак.

Міністр юстыцыі прыпыніў дзеянне яе ліцэнзіі. 22 снежня рада сталічнай калегіі адвакатаў вырашыла выключыць яе са сваіх шэрагаў.

Дарэчы, Матвеева таксама мелася абараняць затрыманага ўчора Паўла Вінаградава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.