Пажар у філіяле аўтамабільнага завода ў Магілёве (фота, відэа)

Як паведамляе прэс-служба МНС, гарэў адміністрацыйны будынак прадпрыемства. Узгаранне пачалося ў кабінеце галоўнага канструктара на 2-м паверсе. Людзей у будынку ў гэты час не было.


Акрамя пашкоджанай маёмасці ў кабінетах, была знішчаная частка перакрыцця паміж паверхамі. Прычына пажару высвятляецца.

Фота — mchs.gov.by