Пажар у Кіраўску знішчыў каля тысячы тон ільняной саломы (фота)
Здарэнне адбылося ў суботу ўдзень.
25 кастрычніка ў 15.35 мясцовы жыхар патэлефанаваў па нумары 101 і паведаміў пра пажар на тэрыторыі ААТ “Кіраўск-лён”. Гарэла ільнотраста па ўсёй плошчы навесу. Там было каля 1000 тон ільнотрасты ўраджаю 2014 года, якую цалкам знішчыў агонь. Таксама пашкоджаны навес.
Пацярпелых няма. Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці.


