Пецярбургскі бізнэсмен узнагароджаны ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага
Ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага першай ступені ўзнагароджаны бізнэсмен з Санкт-Пецярбурга Мікалай Бурнос. Так адзначаныя ягоныя грашовыя ахвяры для пабудовы ў горадзе Пружаны праваслаўнага храма. На ўрачыстасці з нагоды адкрыцця новай царквы, названай у гонар
свяціцеля Мікалая, ордэн Бурносу ўручыў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі
уладыка Іаан. Адзначым, што Мікалай Бурнос – ураджэнец Пружаншчыны.
Цяпер у раённым цэнтры дзейнічаюць тры праваслаўных храмы.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Пружаны
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Пружаны