Пенсіянер з Сербіі ўжо дзесяць гадоў жыве з куляй у галаве

69-гадовы пенсіянер з Сербіі Мілівое Пенезіч ужо дзесяць гадоў жыве з куляй калібра 6,35 міліметраў у галаве.  Да ранення ён працаваў кандуктарам. Аднойчы Пенезіч забараніў аднаму з пасажыраў зайсці ў перапоўнены аўтобус з парсюком. Праз некалькі дзён пакрыўджаны мужчына адшукаў кантралёра і расстраляў яго з пісталета «Берэта».

Лекары выратавалі яму жыццё, але кулю, якая патрапіла ў галаву і разламілася на дзве часткі, вырашылі пакінуць на месцы. Аперацыя магла стварыць небяспеку для яго здароўя.

www.rian.ru