Перамовы пра транзіт расійскай электраэнергіі адкладзеныя
На няпэўны тэрмін адкладзеныя перамовы паміж ДВА "Белэнэрга" і ААТ "Інтэр РАО ЕЭС", паведамляе "Інтэрфакс". Перамовы тычыліся ўмоваў камерцыйных паставак расійскай электраэнергіі праз Беларусь у краіны Балтыі і яе транзіту ў Калінінградскую вобласць. У беларускім Міністэрстве энэргетыкі кажуць, што перанос даты перамоваў выкліканы арганізацыйна-тэхнічнымі момантамі, а не непераадольнымі супярэчнасцямі ў перамоўніцкіх пазіцыях. Аднак бакі пакуль не ўзгаднілі дату, калі пройдзе чарговы раўнд перамоваў.
Нагадаем, 19 студзеня ў Мінску ДВА "Белэнэрга" і ААТ "Інтэр РАО ЕЭС" павінны былі правесці перамовы па ўмовах транспартавання расійскай электраэнергіі праз Беларусь, а таксама абмеркаваць яе імпарт у краіну. Папярэднія раўнды перамоваў прайшлі 12 студзеня ў Мінску і 14 студзеня ў Маскве.