Першае паседжанне новага складу Палаты прадстаўнікоў пройдзе 27 кастрычніка

Першае паседжанне новага складу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі плануецца правесці 27 кастрычніка.  Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў, што 23 кастрычніка завяршае працу парламент цяперашняга склікання. А 27 кастрычніка ў Авальнай зале збяруцца абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання.

"Інтэрфакс"